БЕЛ Ł РУС

Пайшоў на пенсію дырэктар Нацыянальнага архіва

13.07.2026 / 13:45

Nashaniva.com

Андрэй Дземянюк адпрацаваў на гэтай пасадзе дзевяць гадоў, а прыйшоў туды з ідэолагаў Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама.

Фота: Нацархіў

На мінулым тыдні ў Нацыянальным архіве Беларусі развіталіся з дырэктарам Андрэем Дземенюком, паведаміў Беларускі цэнтр лічбавізацыі архіўнай дзейнасці.

Андрэй Дземянюк нарадзіўся ў 1960 годзе, скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (сёння БДПУ) і Акадэмію кіравання.

З 1997 да 2002 працаваў у сакратарыяце Савета Рэспублікі, з 2002 да 2015 займаў пасаду кіраўніка спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска, з 2015 да 2017 быў ідэолагам у Гаррамаўтадары Мінгарвыканкама.

На пасаду дырэктара Нацыянальнага архіву быў прызначаны роўна дзевяць гадоў таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула