БЕЛ Ł РУС

Вядомы аўтадызайнер, стваральнік аблічча BMW X5 і X6 атрымаў расійскае грамадзянства

13.07.2026 / 14:23

Nashaniva.com

Вядомы бельгійскі аўтадызайнер П'ер Леклерк стаў грамадзянінам Расіі — адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.

Прычыны такога рашэння і тое, ці звязаны Леклерк зараз з расійскім аўтапрамам, пакуль не паведамляюцца.

Леклерк — знакавая постаць у сусветным аўтамабільным дызайне. Яго галоўнай візітоўкай лічыцца праца ў BMW (з 2000 па 2013 гады), дзе ён стварыў знешні выгляд папулярных красовераў BMW X5 і X6, а пасля ўзначаліў спартыўнае падраздзяленне BMW M.

Пазней бельгіец змяніў шэраг буйных канцэрнаў.

2013—2017: віцэ-прэзідэнт дызайну кітайскай Great Wall Motors (кіраваў распрацоўкай бэстсэлера Haval H6 і брэнда WEY).

2017—2018: кіраўнік дызайнерскага падраздзялення Kia ў Паўднёвай Карэі.

З 2018 года па сёння: шэф-дызайнер французскага Citroën (апошняя гучная праца — футурыстычны канцэпт-кар Citroën Oli).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула