БЕЛ Ł РУС

Мёртвы заяц прыпыніў працу аэрапорта ў Дрэздэне

13.07.2026 / 15:25

Nashaniva.com

У аэрапорце Дрэздэна напярэдадні ўвечары на паўгадзіны закрывалі ўзлётна-пасадачную паласу праз мёртвага зайца. Невялікі самалёт збіў жывёліну падчас пасадкі каля 20:00, піша Bild.

Фота: Sebastian Kahnert/picture alliance via Getty Images

Самалёт не быў пашкоджаны і пазней змог працягнуць палёт, аднак аэрапорт быў абавязаны правесці праверку паласы.

«Узлётна-пасадачную паласу неабходна было праверыць на наяўнасць старонніх прадметаў», — сказаў прадстаўнік аэрапорта Уве Шухарт.

Паводле яго слоў, паласа была закрыта з 20:10 да 20:40. За гэты час пажарныя прыбралі з пакрыцця рэшткі жывёліны.

З-за інцыдэнту два самалёты — Cessna з Гановера і рэйс Vueling з Барселоны — каля паўгадзіны кружылі ў паветры ў чаканні пасадкі. Рэйс з Цюрыха перанакіравалі ў Лейпцыг: у Airbus A220 магло не хапіць паліва для далейшага чакання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула