БЕЛ Ł РУС

Юбілейны жэтон мінскага метро прадаюць за вялікую цану

13.07.2026 / 15:39

Nashaniva.com

Карыстальніца Threads Вольга заўважыла аб'яву аб продажы юбілейнага жэтона сталічнага метро з выявай контураў станцыі метро «Кастрычніцкая» на аверсе на Ozon. Яго цана выстаўлена амаль у 52 разы вышэйшая за звычайны жэтон — 60,07 рубля.

Калекцыйную серыю жэтонаў з контурамі станцый першай «сіняй» лініі выпусцілі ў 2014 годзе з нагоды 30‑годдзя з дня адкрыцця Мінскага метрапалітэна, піша Mlyn.by.

Гэты жэтон, як і іншыя з гэтай серыі, прадаецца на многіх пляцоўках. Яго можна знайсці на розных расійскіх барахолках для нумізматаў і на «Яндэкс Маркеце».

У Threads многія карыстальнікі здзівіліся такой прапанове за звычайны праязны жэтон, аднак знайшліся і тыя, хто разумее каштоўнасць гэтага прадмета. Некаторыя падзяліліся, што калісьці сабралі сабе такую калекцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула