БЕЛ Ł РУС

На браслаўскіх азёрах ледзь не трапілі ў бяду двое кітайцаў

13.07.2026 / 15:41

Nashaniva.com

На Браслаўскай выратавальнай станцыі супрацоўнікі Таварыства ратавання на водах дапамаглі двум турыстам з Кітая, якіх моцны вецер аднёс на лодцы далёка ад берага.

Фота: t.me/osvodrs

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 12 ліпеня на адным з азёр каля Браслава. Замежныя госці каталіся на лодцы, але праз моцныя парывы ветру не змаглі самастойна вярнуцца на базу адпачынку. Паступова іх аднесла на адкрытую ваду, дзе яны пачалі траціць арыентацыю.

Пасля атрымання паведамлення пра здарэнне ратавальнікі хутка выехалі на месца і знайшлі лодку. Турыстаў узялі на борт катара і бяспечна даставілі на бераг. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

У Таварыстве ратавання на водах нагадваюць, што падчас адпачынку на вадзе неабходна ўлічваць надвор'е і сілу ветру, асабліва пры выкарыстанні невялікіх лодак і іншых плавальных сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула