БЕЛ Ł РУС

У Драгічынскім раёне машына наляцела на воз. Фурман загінуў

13.07.2026 / 15:54

Nashaniva.com

У Драгічынскім раёне позна ўвечары 12 ліпеня адбылася аварыя са смяротным вынікам з удзелам легкавога аўтамабіля і запрэжанага воза, піша УУС Брэсцкага аблвыканкама.

55‑гадовая жыхарка Драгічына, якая ехала на аўтамабілі Buick па дарозе паміж вёскай Пярковічы і Драгічынам, на 19‑м кіламетры трасы ўрэзалася ў воз, які рухаўся ў тым жа кірунку. За фурмана быў 23‑гадовы мясцовы жыхар.

Устаноўлена, што воз не быў абсталяваны абавязковымі ліхтарамі: белым спераду і чырвоным ззаду.

У выніку сутыкнення фурман загінуў на месцы здарэння. Яго 16‑гадовы пасажыр атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Па факце аварыі завялі крымінальную справу.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў цёмны час сутак гужавы транспарт павінен быць абавязкова абсталяваны светлавымі прыборамі, а фурману і пасажырам рэкамендуецца выкарыстоўваць святлоадбівальныя камізэлькі. Гэта дазваляе кіроўцам своечасова заўважыць воз і знізіць рызыку цяжкіх дарожна-транспартных здарэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула