БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

13.07.2026 / 22:05

Nashaniva.com

У тэлеграм-канале Гродзенскага заапарка паказалі незвычайны прыклад сяброўства паміж рознымі відамі жывёл.

Скрыншот з відэа

У Гродзенскім заапарку вальеры дагестанскіх тураў і альпакаў знаходзяцца побач. І маленькая самка тура часта пакідае свой вальер ды наведваецца ў госці да сваіх пухнатых суседзяў.

На тэрыторыі альпак яна з задавальненнем бегае, скача і гуляе. Асабліва ёй падабаецца залазіць ім на спіны і катацца.

Супрацоўнікі заапарка адзначаюць, што альпакі спакойна ставяцца да такой гарэзніцы. Паводле іх назіранняў, жывёлы не пярэчаць супраць такога незвычайнага «масажу» і ўспрымаюць яго цалкам спакойна.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену

У Гродзенскім заапарку нарадзілася малое ў пары якаў ВІДЭА

У Гродзенскім заапарку нарадзіўся малы муфлончык

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Каментары да артыкула