БЕЛ Ł РУС

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

14.07.2026 / 08:01

Nashaniva.com

Культавы фільм сярэдзіны 1980-х, пасля прагляду якога было страшна ісці спаць.

Фота: New Line Cinema/Courtessy Everett

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгінальнага сцэнару «Кашмару на вуліцы Вязаў» рэжысёра Уэса Крэйвена і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм, паведамляе Hollywood Reporter.

Над новай версіяй культавага хорару працуе жанравае падраздзяленне Paramount Primal, якім кіруюць прадзюсары Джэй Ды Ліфшыц і Рафаэль Маргулес.

Правы на паказ у ЗША былі набыты ў спадчыннікаў Крэйвена — яго ўдавы Іі Лабункі і сына Джонатана, якія стануць прадзюсарамі разам з Маркам Таберафам.

Арыгінальны фільм «Кашмар на вуліцы Вязаў» распавядае пра Фрэдзі Кругера — маньяка, які забівае падлеткаў у сне. Пры гэтым, калі чалавек памірае ў сне, ён гіне і ў рэальным жыцці.

Галоўная гераіня фільма Нэнсі даведваецца, што яе бацькі, а таксама бацькі іншых дзяцей з гарадка, калісьці спалілі Фрэдзі жыўцом за забойствы дзяцей. Цяпер яго дух помсціць ім праз іх дзяцей.

Каб выратавацца, Нэнсі вучыцца выкарыстоўваць сілу сноў у рэальным свеце і перамагае пачвару. Аднак у фінале высвятляецца, што Кругер застаўся жывы, і кашмар працягваецца.

Фрэдзі сыграў Роберт Інглунд, Нэнсі — Хезэр Лэгенкэмп, у фільме нават з'явіўся Джоні Дэп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула