БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем

14.07.2026 / 08:35

Nashaniva.com

Сёння першая ракетка павінна адкрыць корты ў школе, дзе яна вучылася. 

Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка разам са сваім жаніхом Георгіясам Франгулісам і сабакам па мянушцы Эш прыляцелі ўчора ў Мінск.

На выхадзе з самалёта Сабаленку сустрэлі з караваем і соллю. Народныя песні і танцы засведчылі, што Арыну ў Беларусі вельмі чакалі. Яна прызямлілася ў выдатным настроі.

Сёння Арына ў школе, дзе вучылася, завулак Казлова, 11, павінна адкрыць корты. Пачатак а 15-й.

Таксама яна сустрэнецца з заўзятарамі і журналістамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула