БЕЛ Ł РУС

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі

14.07.2026 / 09:34

Nashaniva.com

З ангара планавалася дыстанцыйна запусціць 35 FPV-дронаў з сістэмамі кіравання канадскай вытворчасці.

ФСБ паведаміла пра спыненне падрыхтоўкі СБУ маштабнай атакі на стратэгічнае прадпрыемства ў жылым сектары Маскоўскай вобласці з выкарыстаннем беспілотнікаў, якія былі дастаўленыя ў Расію кантрабандным шляхам.

Паводле звестак спецслужбы, з ангара каля прадпрыемства планавалася дыстанцыйна запусціць 35 FPV-дронаў з сістэмамі кіравання канадскай вытворчасці.

Грамадзянін Расіі, які арандаваў ангар, быў завербаваны ўкраінскім бокам і падчас затрымання аказаў узброенае супраціўленне, пасля чаго быў забіты агнём у адказ, заявілі ў ведамстве. Меркаваны выканаўца атакі затрыманы, супраць яго заведзена крымінальная справа па артыкуле аб тэрарызме.

Таксама ў ФСБ заявілі, што да падрыхтоўкі аперацыі прыцягваліся двое грамадзян Малдовы, якія пакінулі Расію пасля выканання задання, а таксама непаўналетнія, якім даручалі актывацыю SIM-карт.

Паводле інфармацыі ведамства, да арганізацыі атакі нібыта датычны блогер і рэпер, вядомы пад псеўданімам Kyivstoner (сапраўднае імя — Альберт Васільеў), які ў 2016‑2017 быў удзельнікам праекта «Грыбы» — аўтар несмяротнага хіта «Тает лёд».

Kyivstoner адмовіў датычнасць да падрыхтоўкі атакі беспілотнікаў у Падмаскоўі

«Шо, на?», — заявіў Альберт Васільеў, каментуючы абвінавачанні ў сваёй датычнасці да падрыхтоўкі атакі дронаў на неназванае прадпрыемства ў Маскоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула