БЕЛ Ł РУС

Балгарыя абвясціла пра выхад з «кааліцыі ахвочых», якая падтрымлівае Украіну

14.07.2026 / 14:17

Nashaniva.com

«Мы не ўдзельнічаем у кааліцыі, якая настойвае на працягненні фінансавай і вайсковай дапамогі Украіне», — заявіў 14 ліпеня прэм'ер-міністр Румен Радзеў, піша Bloomberg.

Румен Радзеў. Фота: AP Photo/Sergei Grits

«Вырашэнне гэтага канфлікту заключаецца не ў яго зацягванні вайсковымі сродкамі, а ў моцнай дыпламатычнай місіі, якая нарэшце пакладзе канец эскалацыі», — адзначыў прэм'ер-міністр Балгарыі.

Прадстаўнікі Балгарыі не ўдзельнічалі ў сустрэчы кіраўнікоў краін — удзельніц «кааліцыі ахвочых», якая адбылася ў Парыжы 13 ліпеня, хоць бралі ўдзел у папярэдніх самітах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула