БЕЛ Ł РУС

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за адстаўку ўрада Юліі Свірыдзенкі

14.07.2026 / 15:20

Nashaniva.com

Рашэнне падтрымалі 258 дэпутатаў. Адзін дэпутат прагаласаваў супраць, піша Бі-бі-сі.

Юлія Свірыдзенка Photo by Viktor Kovalchuk / Global Images Ukraine via Getty Images

У нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што найбліжэйшым часам ва Украіне адбудуцца кадравыя змены, якія павінны забяспечыць рэалізацыю абноўленай палітычнай стратэгіі. Для гэтага, паводле яго слоў, неабходна абнавіць склад Кабінета міністраў.

Зяленскі падзякаваў Свірыдзенцы «за выразную, стабільную і эфектыўную працу» і прапанаваў ёй узначаліць «новы значны кірунак у адносінах з ключавым партнёрам».

Украінскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамлялі, што Свірыдзенцы прапанавалі заняць пасаду пасла Украіны ў ЗША замест Вольгі Стэфанішынай, аднак яна адмовілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула