БЕЛ Ł РУС

У Белаграпрамбанка перастаў працаваць на айфонах мабільны дадатак

14.07.2026 / 19:47

Nashaniva.com

У Белаграпрамбанку часова перастаў працаваць мабільны дадатак на прыладах Apple — iPhone і iPad, паведаміла прэс-служба ўстановы.

Фота ілюстрацыйнае

У банку паведамілі, што ўваход у дадатак недаступны праз знешнія абмежаванні. Пры гэтым кліентаў запэўнілі, што рызыкі страты грошай або персанальных даных няма, а доступ старонніх асоб да рахункаў выключаны.

Пакуль праблема не вырашаная, кліентам рэкамендуюць карыстацца інтэрнэт-банкінгам для аплаты, пераводаў і іншых аперацый. Для зручнасці спасылку на яго можна дадаць на галоўны экран прылады праз браўзер.

У банку заявілі, што працуюць над альтэрнатыўнымі тэхнічнымі рашэннямі, каб аднавіць зручны доступ да банкаўскіх паслуг для карыстальнікаў iOS.

Прычына збою пакуль не паведамляецца. Раней у беларускіх банкаў таксама ўзнікалі падобныя праблемы: у некаторых выпадках мабільныя дадаткі былі недаступныя або выдаляліся з App Store, але з часам установы знаходзілі спосабы аднавіць працу сэрвісаў.

Чытайце таксама:

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»

«Даў знаёмаму тэлефон на 10 хвілін». Як на мінчука яго знаёмы аформіў пяць пазык на вялікую суму

Альфа-Банк закрывае свой мабільны дадатак

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Каментары да артыкула