Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла
На барабанах быў сам крон-прынц Хокан.
Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі ўчора фірмовае веславанне каля каралеўскага палаца проста ў цэнтры Осла разам з футбалістамі нацыянальнай зборнай.
На барабанах быў крон-прынц Хокан, які прысутнічаў на ўсіх матчах зборнай у ЗША.
Нарвегія на мундыялі дабралася да 1/4 фіналу, у 1/8 фіналу выбіўшы Бразілію, а ў чвэрцьфінале прайгралі Англіі.
Зборная Нарвегіі адзначала перамогі вікінгаўскім веславаннем.
На полі збіраліся гульцы і персанал, выносіліся барабаны, нехта станавіўся за іх (часам Эрлінг Холанд), біў у іх, а астатнія імітавалі веславанне пад гучнае «Ру, ру!».
Напэўна, першым флэшмоб запусцілі ў парламенце краіны, дзе дэпутаты пасля першай перамогі зборнай пачалі гучна веславаць, і потым вікінгаўскае веславанне разляцелася па ўсім свеце.