БЕЛ Ł РУС

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

15.07.2026 / 08:31

Nashaniva.com

Трое вайскоўцаў пры гэтым загінулі.

Мошчы святога Аляксандра Неўскага

«Частка мошчаў святога князя Аляксандра Неўскага была адпраўлена на фронт вясной з ініцыятывы міністра абароны Андрэя Белавусава. З лета рэліквія выкарыстоўвалася для правядзення малебнаў аб пераадоленні паліўнага крызісу, у прыватнасці — за аднаўленне паставак паліва ў Крым. Святыню не ўдалося захаваць», піша тэлеграм-канал «Крамлёўская табакерка».

«Мошчы святога князя Аляксандра вайскоўцы везлі на сваім грузавіку да аднаго з важных аб'ектаў у ДНР. Там планаваўся малебен аб пераадоленні крызісу з палівам на Данбасе і ва ўсёй Расіі. Па дарозе адбылася атака з выкарыстаннем некалькіх дронаў. На жаль, святыня была цалкам страчаная. Добра, што ў ДНР прывезлі толькі частку мошчаў. Але страта велізарная. Падчас атакі загінулі трое афіцэраў. Вось такія дрэнныя навіны», — распавяла крыніца ў Міністэрстве абароны.

У Міністэрстве цяпер асцерагаюцца канфлікту паміж Белавусавым і патрыярхам Кірылам. Гэта ўжо не першая свяшчэнная рэліквія, страчаная на фронце.

Летась у выніку абстрэлу была страчана частка мошчаў святой Матроны Маскоўскай. Іх таксама адправілі на фронт з асабістай ініцыятывы міністра

«Спадзяёмся, што Бог не пакіне нас. Але цяпер настрой вельмі дрэнны, прыгнечаны. Верым, што, нягледзячы ні на што, на фронт прыбудуць новыя святыні», — дадаў суразмоўца канала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула