БЕЛ Ł РУС

Двум беларускім легіянерам балгарскага ЦСКА адмовілі ў брытанскіх візах

15.07.2026 / 09:37

Nashaniva.com

Брамнік Фёдар Лапавухаў і паўабаронца Макс Эбонг не дапамогуць сваёй камандзе ў матчы ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць паўночнаірландскага «Дэры Сіці».

Фота: ФК ЦСКА

Футбалістаў няма ў аэрапорце Сафіі разам з камандай, якая рыхтуецца да вылету на Брытанскія астравы, піша football.by.

«ЦСКА паведамляе, што на гэты момант нашы футбалісты і гульцы зборнай Беларусі — Фёдар Лапавухаў і Макс Эбонг — яшчэ не атрымалі ад брытанскіх уладаў неабходныя візы для паездкі ў Паўночную Ірландыю.

ЦСКА своечасова падаў усе неабходныя дакументы, аднак пытанне дагэтуль не вырашана. Клуб праінфармаваў пра сітуацыю ўсе кампетэнтныя балгарскія ўстановы, а таксама УЕФА.

Калі абодва гульцы не атрымаюць візы своечасова, яны не змогуць прыняць удзел у матчы ў адказ супраць «Дэры Сіці» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы, які адбудзецца 16 ліпеня», — гаворыцца ў заяве ЦСКА.

У першым матчы балгарская каманда перамагла на сваім полі з лікам 3:2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула