БЕЛ Ł РУС

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

15.07.2026 / 10:46

Nashaniva.com

Гэтая гісторыя пачалася 25 сакавіка 2009 года.

Фота: СК

Пасажыр дызель-цягніка Жлобін — Гомель падчас праезду пад мостам каля вёскі Калініна заўважыў каля чыгункі мужчыну, які ляжаў на зямлі.

Падумаўшы, што нецвярозы чалавек упаў з моста і мае патрэбу ў дапамозе, ён патэлефанаваў у міліцыю. Высветлілася, што мужчына мёртвы. На целе былі відавочныя прыкметы гвалтоўнай смерці, піша БелТА.

Высветлілася, што загінулы — раней судзімы 42‑гадовы жыхар Бранскай вобласці Расіі, які злоўжываў алкаголем. Прычынай смерці стала тупая траўма цела. Нягледзячы на прынятыя меры, раскрыць злачынства па гарачых слядах не ўдалося.

Сёлета была атрымана ад расійскіх калег важная інфармацыя, і быў устаноўлены падазраваны ў забойстве. Ім стаў 58‑гадовы неаднаразова судзімы жыхар Бранскай вобласці.

Ён быў знаёмы з ахвярай і напярэдадні здарэння дапамагаў яму ў продажы дома, атрымаўшы частку прыбытку ад здзелкі. Затым ён паабяцаў дапамагчы пацярпеламу з працаўладкаваннем у Беларусі. Па дарозе паміж імі ўзнік канфлікт, які прывёў да трагедыі.

Прычым будакашалёўскі забойца ўтрымліваецца пад вартай у сябе на радзіме па абвінавачанні ў забойстве сям’і з чатырох чалавек, учыненым у 1997 годзе.

Высвятляюцца іншыя факты злачыннай дзейнасці падазраванага ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула