БЕЛ Ł РУС

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

15.07.2026 / 10:48

Nashaniva.com

Дзяўчаты ўцяклі на іншае сядзенне, а мужчыну знялі на відэа відавочцы.

Скрыншот відэа з сацсетак

У сацсетках разышлося відэа, знятае ў мінскім метро 14 ліпеня. На ім поўны мужчына сярэдніх гадоў паказвае некаму пахабныя жэсты.

«Падсеў да непаўналетніх дзяўчатак і рэзка пачаў чапаць. Яны адразу ж усталі, уцяклі на іншае сядзенне. На выпадак, калі ён вырашыць працягнуць, я пачаў здымаць», — апісаў відавочца, які выклаў відэа.

«Далей ён да іх не пайшоў. Можа, краем вока ўбачыў, што яго здымаюць. Але жэсты ў кірунку дзяўчат паказваць працягваў. У вагон зайшоў на Кастрычніцкай у кірунку Малінаўкі», — дадае ён.

Міліцыя неўзабаве паведаміла, што затрымала таго 46‑гадовага беспрацоўнага мінчаніна.

«Паводле слоў затрыманага, ён прыехаў у Мінск па пакупкі, ужыў спіртное, а затым у метро захацеў пазнаёміцца з дзяўчынай — у сувязі з гэтым дэманстраваў ёй непрыстойныя жэсты.

Цяпер праводзіцца праверка, дзеянням затрыманага будзе дадзена прававая ацэнка», — сказана ў канале сталічнай міліцыі.

Чытайце таксама:

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі

Каментары да артыкула