БЕЛ Ł РУС

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі

15.07.2026 / 13:27

Nashaniva.com

Колькі просяць?

Яшчэ ўчора Арына Сабаленка адкрывала тэнісныя корты ў Мінску раздавала аўтографы, а сёння адзін з іх ужо прадаюць на беларускім маркетплейсе, піша Onliner.by.

У аўторак першая ракетка свету адкрыла некалькі тэнісных пляцовак побач са школай №86 у завулку Казлова, правяла майстар-клас і, вядома, раздавала аўтографы. Хоць пашанцавала не ўсім: распісалася далёка не кожнаму з прысутных.

Неўзабаве пасля завяршэння мерапрыемства карыстальнікі Threads заўважылі, што хтосьці ўжо выставіў картку з аўтографам Арыны на продаж у Інтэрнэце. Прадавец цану не называе, а просіць прапаноўваць свае варыянты ў асабістай перапісцы.

Калі верыць аднаму са скрыншотаў, апублікаваных у Threads, уладальнік карткі адмовіўся прадаваць яе за 10 рублёў, заявіўшы, што яму ўжо прапаноўвалі 500.

Да продажу аўтографа карыстальнікі сацсеткі паставіліся па-рознаму. Вось некалькі паведамленняў:

«Асабіста я не бачу каштоўнасці ў купленым аўтографе. Тыпу сэнс з яго? Тут важная эмоцыя, што прыйшоў, убачыў, узяў аўтограф. Але людзі хочуць нажыцца на ўсім. І, думаю, знойдуцца тыя, хто купіць»»

«Адны дрэнныя словы ў галаве, у мяне два аўтографы, якія яна мне там і падпісала пры мне. Але я іх у жыцці не прадам, але тут нават не гэта, сумна, што дзеці/людзі, якія не змаглі атрымаць нават адзін аўтограф там, вымушаныя бачыць вось гэта».

«Для кагосьці гэта была сустрэча жыцця, і ён на яе не змог трапіць, асабліва за дзяцей крыўдна. А нехта ішоў па аўтограф, каб на наступны дзень барыжыць ім жа…».

Журналіст Onliner напісаў прадаўцу і той пацвердзіў, што гатовы прадаць картку за 500 рублёў.

Таксама нібыта прадаецца і тэнісны мячык.

Чытайце таксама:

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем

Каментары да артыкула