БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну

15.07.2026 / 15:01

Nashaniva.com

Раней прэзідэнт ЗША называў некалькі тэрмінаў.

Win McNamee/Getty Images

Дональд Трамп заявіў у інтэрв'ю Fox News, што лічыць магчымым завяршэнне канфлікту ва Украіне да заканчэння свайго прэзідэнцкага тэрміну.

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць праз два гады, у лістападзе 2028 года, а афіцыйна ягоны тэрмін скончыцца ў студзені 2029 года з прыняццём прысягі новаабраным прэзідэнтам.

Раней Дональд Трамп называў некалькі крайніх тэрмінаў наконт сканчэння вайны ва Украіне. 

Калі прэзідэнтам быў Джо Байдэн, то Трамп сцвярджаў, што здольны закончыць канфлікт за суткі, у пачатку вясны гэтага года называўся крайнім тэрмінам май гэтага года, потым дэдлайн да 4 ліпеня — Дня Незалежнасці ЗША і нават прамежкавыя выбары ў Кангрэс, што павінны прайсці ў пачатку лістапада гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула