БЕЛ Ł РУС

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

15.07.2026 / 17:36

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал Nadvorie паведаміў, што ўвечары 13 ліпеня ў адным з пунктаў Беларусі зафіксавалі парыў ветру 34 м/с (122,4 км/г). Паводле шкалы Бофарта, якая вымярае сілу ветру, гэта ўраган — нават мацнейшы за жорсткі шторм, піша выданне «Смартпрэс».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Такі магутны парыў зарэгістравала метэастанцыя ў Салігорску каля 21:50 у панядзелак. Па шкале Бофарта, ураганам лічыцца вецер ад 32,7 м/с і больш.

Як патлумачылі спецыялісты, такую з’яву, хутчэй за ўсё, выклікаў вільготны мікрапарыў пад невялікім, але вельмі інтэнсіўным навальнічным ядром.

Беларусь у той вечар знаходзілася ў цёплай вільготнай і няўстойлівай паветранай масе, а мадэлі ICON і ECMWF паказвалі высокі патэнцыял сыходных патокаў: DCAPE складаў каля 800 Дж/кг. Пры гэтым вертыкальны зрух ветру быў слабым, таму сцэнарый суперячэйкі лічыўся менш імаверным.

Спадарожнікавыя і радыёлакацыйныя даныя пацвердзілі магутнасць навальніцы. Тэмпература вяршыні воблака апускалася прыкладна да -55°C, верхняя мяжа радыёрэха дасягала 13—14 км, а адбівальнасць у кампактным ядры — 62 dBZ. Гэта сведчыць пра вялікую колькасць вады, лёду, крупаў і, магчыма, граду ўнутры воблака.

Калі маса гідраметэораў пачала апускацца, падзенне часціц, выпарэнне дажджу, раставанне граду і сублімацыя лёду ўзмацнілі сыходны паток, які каля зямлі і даў ураганны парыў.

Праўда, вецер на 34 м/с — гэта не рэкорд для Беларусі за ўвесь час назіранняў. Рэкордная хуткасць, зафіксаваная ў краіне, складае 40 м/с, або 144 км/г. Такое значэнне адзначалі на некалькіх метэастанцыях:

То-бок самы моцны вецер у рэспубліцы быў 56,5 гадоў таму. А 7 жніўня 2023 года парыў на 36 м/с зарэгістравала авіяцыйная метэастанцыя Орша, паведамляў Белгідрамет.

Значыць, вецер 13 ліпеня 2026‑га стаў самым магутным з лета 2023 года — рэкорд за 3 гады.

Чытайце таксама:

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай

Каментары да артыкула