БЕЛ Ł РУС

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам

15.07.2026 / 18:24

Максім Сыраежка

Кароткае інтэрв'ю з хлопцам са студэнцкага атрада, якое паказалі на ТБ, нечакана завірусілася. Словы юнака разбіраюць на цытаты.

На гомельскім абласным тэлебачанні выйшаў сюжэт пра студэнцкі атрад, які працуе на праполцы бульбы на палях эксперыментальнай базы «Крынічная» ў Мазырскім раёне.

Юнак у інтэрв'ю расказаў пра сваю першую працу ў студатрадзе.

«Працую ў студатрадзе першы раз — усё выдатна. На палях мы тут збіраем, пустазелле вырываем, якая трава іншая. Бульбу не чапаем. Ходзім па палях. Ва ўсіх ёсць свая дарожка.

Усё выдатна тут. Умовы ўсе супер. Працуем. Так, я кажу, тут ва ўсіх першы раз амаль. Усё выдалі. Робу. Вада. Усё маецца. Кепкі, пальчаткі. Усё выдатна», — пасмяхаючыся апісвае ён.

Гэтыя кадры разляцеліся па сацсетках.

«Гэты хлопец, здаецца, хоча стаць новым мемам. Пацан да поспеху ідзе — атрымаецца, пашанцуе», — жартуюць у Threads.

«Яму б на раздачы пазітыву працаваць», «Рэпчык нам зачытаў на адным дыханні», — каментуюць людзі.

Карыстальнікі пачалі разбіраць інтэрв'ю на цытаты. Найчасцей паўтараліся фразы самога хлопца:

«Бульбу не чапаем».

«У кожнага свая дарожка».

«Усё выдалі: роба, вада, усё маецца».

«Якую траву яны там збіраюць?» — смяюцца.

«Гэты расслаблены беларускі вайб», — ахарактарызаваў відэа іншы карыстальнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула