БЕЛ Ł РУС

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць

15.07.2026 / 18:19

Nashaniva.com

Ва ўзбекскім тэлеграм-канале «Migrantlar 24 | Мусофирлар» з'явілася відэа аднаго з мужчын, якія прыехалі на працу ў Беларусь. Ён называе сябе аўтарам відэа, на якім выказваецца незадаволенасць умовамі працы, і заклікае ўсіх яго неадкладна адусюль выдаліць, бо цяпер усё ўжо, маўляў, куды лепей, чым было раней.

Скрыншот з відэа

«Шаноўныя грамадзяне, калі ласка, хуценька выдаліце відэа, якое я распаўсюдзіў. Калі вы размясцілі яго на сваіх каналах, выдаліце ўсе. Тое відэа было знята ў першы дзень, у першы дзень на новай працы, калі мы толькі прыехалі…

Тая праца аказалася іншай, а вось цяпер… Гэта новая праца, нам усім яе прапануюць. Зараз яны забяспечваюць працай вось гэтую колькасць людзей.

Тады я таксама здымаў відэа, сам здымаў. Была суполка для грамадзян Узбекістана, і вось у гэтай суполцы «Узбекістан-Беларусь» я падзяліўся відэа, каб паказаць, у якіх умовах знаходзяцца тыя, хто прыехаў і яшчэ не з’ехаў, паказаць, што вось у нас такія ўмовы. А вы ўзялі і распаўсюдзілі гэта па ўсіх сацыяльных сетках. Не рабіце так больш ніколі.

Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку, даюць бясплатнае жыллё…», — сцвярджае мужчына.

Раней на запісе, зробленым, імаверна, у Віцебску, вялікая група мужчын звяртаецца да кіраўніка (хакіма) Андыжанскай вобласці Шухратбека Абдурахманава і скардзіцца на ўмовы, якія ім прапанавалі пасля прыезду.

Паводле іх слоў, падчас сустрэчы з прадстаўніком працадаўцы ім паведамілі, што заробак складзе каля 500 долараў на месяц, а выдаткі на харчаванне і пражыванне яны павінны будуць несці самастойна.

«Ён сказаў: калі ёсць праца больш чым на 500 даляраў, дык ідзіце, я больш грошай не дам. Заробак — 500 даляраў, харчаванне за твой кошт, за жыллё сам плаціш», — расказваюць мігранты.

Яны сцвярджаюць, што на такія ўмовы не пагадзіўся ніхто.

«Усе астатнія мы — не, за 500 даляраў працаваць не будзем», — кажуць яны.

Адзін з мужчын тлумачыць, што пасля аплаты асноўных выдаткаў ад заробку амаль нічога не застанецца.

Чытайце таксама:

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма

«Вам няма куды людзей дзяваць». Лукашэнка натхняў узбекаў засяляць апусцелую Магілёўшчыну

Стала вядома, па якіх правілах будуць масава працаўладкоўваць узбекаў у Беларусі

Каментары да артыкула