«МЛ Віцебск» выбыў з Лігі чэмпіёнаў
Але працягне барацьбу ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
football.by
У сераду «МЛ Віцебск» прайграў у гасцях румынскай «Універсітаці» з Краёвы з лікам 0:1. У першым матчы тыдзень таму чэмпіён Беларусі быў жорстка біты — 1:4.
Аднак беларускі клуб працягне барацьбу ў другім раўндзе Лігі канферэнцый.
Яго супернікам будзе чарнагорская «Суцьеска», якая ў двух матчах першага раўнду Лігі чэмпіёнаў прайграла казахстанскаму «Кайрату» (1:2, 0:2).
Матчы — 23 і 30 ліпеня.
У мінулым годзе «Суцьеска» ў першым раўндзе Лігі канферэнцый выбіла брэсцкае «Дынама».
Сёння, у чацвер, пройдуць два матчы ў адказ першага раўнду Лігі канферэнцый.
БАТЭ згуляе ў Азербайджане з албанскім «Эльбасані» (першы матч — 1:1), а мінскае «Дынама» ў Скоп'е з паўночнамакедонскім «Сілексам» (першы паядынак — 0:1).