БЕЛ Ł РУС

Расія нанесла ўдар па Кіеве. Загінулі два чалавекі

16.07.2026 / 08:16

Nashaniva.com

У ноч на 16 ліпеня расійскія войскі атакавалі Кіеў. 

Пад удар трапілі Святошынскі і Дарніцкі раёны горада, паведамілі ў Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях.

Два чалавекі загінулі ў Дарніцкім раёне, яшчэ двое атрымалі раненні, сярод іх — дзіця.

Там адбыўся пажар у адміністрацыйна-складскім будынку, а таксама загарэліся прыпаркаваныя побач грузавыя аўтамабілі і складское памяшканне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула