БЕЛ Ł РУС

Федэрацыя футболу Сенегала не аформіла страхоўкі футбалістам на час чэмпіянату свету

16.07.2026 / 08:30

Nashaniva.com

А галоўны доктар зборнай не меў неабходнай падрыхтоўкі для працы з футбалістамі. Па адукацыі ён гінеколаг.

Фота: Lindsey Wasson / AP

Федэрацыя футбола Сенегала не аформіла медыцынскай страхоўкі для сваіх футбалістаў на час чэмпіянату свету 2026 года, піша Championat.com.

Паводле інфармацыі крыніцы, брамнік нацыянальнай зборнай Эдуар Мендзі даведаўся пра гэта пасля траўмы калена, атрыманай у матчы групавога этапу супраць зборнай Нарвегіі (2:3). Каб вызначыць дакладны характар пашкоджання, яму давялося прайсці МРТ. Выдаткі на абследаванне футбаліст аплаціў са сваіх уласных сродкаў з-за адсутнасці страхоўкі.

Характэрна, што галоўны доктар зборнай Сенегала па футболе Абдурахман Федыёр не меў неабходнай падрыхтоўкі для працы з футбалістамі. Па адукацыі ён гінеколаг.

Зборная Сенегала дайшла да 1/16 фіналу чэмпіянату свету 2026 года, дзе саступіла зборнай Бельгіі з лікам 2:3. Пры гэтым сенегальцы прайгралі тры з чатырох матчаў турніру, выйшаўшы ў плэй-оф дзякуючы адзінай перамозе над зборнай Ірака — 5:0.

Пасля заканчэння турніру Федэрацыя футболу прыняла рашэнне звольніць галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Папа Тыява.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула