БЕЛ Ł РУС

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай

16.07.2026 / 09:59

Nashaniva.com

Учора «МЛ Віцебск» выбыў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе, прайграўшы румынскай «Універсітаце» ў двух матчах (1:4, 0:1). Чэмпіён Беларусі працягне гуляць у еўракубках, адправіўшыся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый.

Фота: ФК «Суцьеска»

Яго супернікам будзе шасціразовы чэмпіён Чарнагорыі «Суцьеска», якая таксама выйграла першынство краіны і сёлета.

Матчы другога раўнду пройдуць 23 і 30 ліпеня. 

«Суцьеска» базуецца ў горадзе Нікшыч і названая ў памяць пра югаслаўскіх камуністычных партызан, што загінулі ў бітве пры рацэ Суцьеска падчас Другой сусветнай вайны. Рака знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны.

Бітва на Суцьесцы адбывалася месяц, з 15 мая па 15 чэрвеня 1943 года і стала стала кульмінацыяй Народна-вызваленчай вайны ў Югаславіі і таксама найбуйнейшай, а таксама самай кровапралітнай партызанскай бітвай Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

З югаслаўскага боку ў бітве ўдзельнічалі чатыры дывізіі агульнай колькасцю каля 22 тысяч чалавек, у тым ліку прыкладна 4 тысячы хворых і параненых. Гэта былі сербы, чарнагорцы, харваты-партызаны.

З нямецкага боку былі задзейнічаны германскія, італьянскія, харвацкія усташска-дамабранскія (вайсковыя і мілітарныя фармаванні Незалежнай Дзяржавы Харватыя) і балгарскія войскі, па розных ацэнках ад 90 да 127 тысяч чалавек.

У выніку бітвы Народна-вызвольная армія Югаславіі пераламала ход вайны ў краіне, ініцыятыва перайшла да партызан. 

Агульныя страты партызан склалі 7500 чалавек, немцаў, італьянцаў, харватаў-дамабранаў і балгараў — каля 5500 чалавек.

У гонар пра бітву былі напісана некалькі кніг і знята некалькі фільмаў.

Партызаны пры Суцьесцы, фота Wikimedia Commons

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула