БЕЛ Ł РУС

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны

16.07.2026 / 10:16

Nashaniva.com

«Я лічу, што адхіленне Фёдарава — гэта вялікае зло для абараназдольнасці краіны», — напісаў Павел Елізараў.

Павел Елізараў, фота яго фэйсбук

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС палкоўнік Павел Елізараў падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны краіны Міхаіла Фёдарава, паведамляе РБК-Украіны.

«На жаль на пяты год вайны я напісаў рапарт аб звальненні з УСУ. Я лічу, што адхіленне Фёдарава — гэта вялікае зло для абараназдольнасці краіны», — напісаў Елізараў ў сваіх сацсетках

У Кіеве некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на акцыі пратэсту супраць адстаўкі міністра абароны. У падтрымку Фёдарава людзі збіраюцца на вуліцах Львова.

Сваю адстаўку Фёдараў пацвердзіў напярэдадні вечарам. Ён кіраваў Мінабароны Украіны з 14 студзеня..

Чытайце таксама:

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Каментары да артыкула