Каталіцкі сайт: На Першым канале каталіцкая імша засталася, знікла яна з канала «Культура»
Імша па-ранейшаму транслюецца з мінскага архікатэдральнага касцёла кожную нядзелю ў 8.15.
А пазнака «Тэматычная рубрыка» замест праграмы «Каталіцкая пропаведзь» у спісе перадач, якія прагучалі, з'яўляецца тэхнічным абазначэннем прамога эфіру, піша katolik.life.
Канал «Культура» Беларускага радыё спыніў рэтрансляцыю службы з Першага канала. Праваслаўная перадача засталася, пасля якой — навіны, а імша гучаць не будзе. Але на Першым канале Беларускага радыё яна застаецца.
Раней сайт katoliк.life памылкова паведамляў, што трансляцыю імшы прыбралі з эфіру Беларускага радыё.