У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса
Апошні раз Максім Сязончык выходзіў на сувязь 28 мая. З таго дня ягоны тэлефон адключаны, і ў родных няма ніводнай версіі, што магло здарыцца. Выданне «Анлайнер» пагаварыла з мамай Максіма, Вольгай, каб высветліць падрабязнасці знікнення.
«27 мая мы пагаварылі па тэлефоне, у раёне гадзіны ночы я адправіла яму фатаграфію, ён яе лайкнуў. А на наступны дзень увечары напісала: «Як справы?» Ён ужо не адказаў, і тэлефон быў недаступны. Я пачала назвоньваць, але тэлефон увесь час быў недаступны, і ні ў які з месенджараў ён не заходзіў».
Толькі адзін з сяброў праз тыдзень расказаў, што Максім узяў у арэнду машыну і планаваў ехаць у бок Сочы.
«У паліцыі Краснадарскага краю мне сказалі, што ён жывы, таму што яго бачылі па камерах у Сочы. Я прасіла даслаць мне гэтую фатаграфію, але так яе і не атрымала. Мы звярталіся ў пошукавы атрад «ЛізаАлерт» — аналаг нашага «Анёла» — яны гатовыя дапамагчы, але няма ніякіх даных, ад якіх можна было б адштурхнуцца. Напрыклад, дзе засталася каршэрынгавая машына ці апошні раз уключаўся тэлефон».
Прыкметы: рост 186 см, сярэдняга целаскладу, валасы русыя, вочы блакітныя.
Чытайце таксама:
Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?
Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна
84‑гадовы мужчына, што згубіўся тыдзень таму у лесе ля Гродна, знайшоўся