БЕЛ Ł РУС

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый

16.07.2026 / 22:55

Nashaniva.com

Барысаўскі БАТЭ ў серыі пенальці абыграў албанскі клуб «Эльбасані».

Скрыншот: «Трыбуна»

Асноўны час матча скончыўся сухой нічыёй 0:0, а паколькі ў першым матчы таксама была зафіксаваная нічыя з лікам 1:1, то пасля дадатковага часу была прызначана серыя пенальці.

У ёй мацнейшымі сталі барысаўцы — 5:4 на іх карысць. 11‑метровыя ў БАТЭ забілі Павел Дубоўскі, Віктар'ен Ангбан, Ягор Русакоў, Ягор Крэс і Яраслаў Храмцэвіч, не забіў Алесь Сахончык. 

Наступным супернікам БАТЭ стане швейцарскі клуб «Сьён».

Чытайце таксама:

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай

Барысаўскі БАТЭ пачаў выступленне ў еўракубках з нічыёй

Талай больш не працуе ў трэнерскім штабе БАТЭ

Каментары да артыкула