БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

17.07.2026 / 01:41

Nashaniva.com

Каманда Аляксандра Шагойкі ў Скоп'е спачатку перамагла «Сілекс» з Паўночнай Македоніі ў асноўны час, а пасля аказалася лепшай у серыі пенальці.

Прайграўшы ў першым матчы з лікам 0:1, мінчукі павінны былі абавязкова выйграваць хоць з мінімальным лікам, і з гэтай задачай справіліся: забіты на 16‑й хвіліне год Яўгена Малашэвіча аказаўся адзіным.

Паколькі па выніку двух матчаў лік выраўняўся, а дадатковы час выніку таксама не даў, справа дайшла да серыі 11-метровых. І ў ёй лепшымі, як і ў матчы барысаўскага БАТЭ з албанскім «Эльбасані», таксама аказаліся беларускія футбалісты.

«Дынама» перамагло з лікам 6:5. Мінчукі Раман Бегуноў, Фаваз Абдулахі, Арцём Сакалоўскі, Гулжыгіт Алыкулаў, Андрэй Луцковіч і Уладзіслаў Калінін прабілі свае ўдары трапна, а вось македонец Ангелчэ Цімоўскі, які біў пенальці за сваю каманду шостым, схібіў.

Такім чынам, мінскае «Дынама» прайшло ў 2‑гі раўнд Лігі канферэнцый, у якім сустрэнецца з азербайджанскім «Нефтчы» з Баку. 

Чытайце таксама:

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай

«МЛ Віцебск» выбыў з Лігі чэмпіёнаў

Каментары да артыкула