Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП
За спінай раійскага спевака стаяў вайсковец са сцягамі.
Учора ў Віцебску, дзе праходзіць «Славянскі базар», быў канцэрт расійскага шансон-спевака Дзяніса Майданава. Майданаў падкаціў на БМП і з яе праспяваў адзін са сваіх хітоў «Нічего не жаль».
Ничего не жаль! Ни штыков, ни роз.
Если за мечту, если всё всерьёз.
Ничего не жаль! Ни огня, ни слов,
Если за мечту, если за любовь.
Майданаву ў лютым споўнілася 50 гадоў. Ён, апроч іншага, дэпутат Дзярждумы, член фракцыі «Адзіная Расія», першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па культуры.
За падтрымку расійскай агрэсіі падчас расійска-ўкраінскай вайны знаходзіцца пад персанальнымі міжнароднымі санкцыямі ўсіх краін ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых дзяржаў.