БЕЛ Ł РУС

Зяленскі расказаў пра знішчэнне расійскага самалёта Ту-95 у Саратаўскай вобласці

17.07.2026 / 14:59

Nashaniva.com

«Зноў былі паспяховыя далёкабойныя ўдары па Расіі ў адказ на гэтую вайну. У прыватнасці, сіламі СБУ быў знішчаны вайсковы самалёт Ту-95 у Энгельсе (Саратаўскай вобласці — НН), які выкарыстоўваўся для расійскіх ракетных удараў па нашай краіне. Адлегласць ад нашай дзяржаўнай мяжы — каля 800 кіламетраў», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

Ілюстрацыйнае фота

«Мы справядліва і актыўна абараняемся. Таксама Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па аб'ектах расійскай нафтавай галіны і па вызначаных цэлях на часова акупаванай тэрыторыі Украіны. Павялічваем для Расіі цану агрэсіі супраць нашай дзяржавы і нашых людзей. Дзякуй усім, хто дапамагае!» — дадаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула