Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з калектывам ААТ «Крыён» 16 ліпеня пракаментаваў магчымае пашырэнне межаў сталіцы, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Раён Новая Баравая у вёсцы Копішча пры самым Мінску. Фота: «Наша Ніва»
Уладзімір Кухараў заявіў, што аграгарадок Калодзішчы, вёска Копішча (там знаходзіцца раён Новая Баравая) і тэрыторыя жылога комплексу Зялёная Гавань застануцца ў складзе Мінскай вобласці.
Пры гэтым ён паведаміў, што побач з Калодзішчамі Мінск плануе пачаць будаўніцтва новага жылога раёна Зялёны Бор.
Чытайце таксама:
Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек
«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы