ЗША і Іран зноў абмяняліся ўдарамі — ужо сёмую ноч запар
Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM) у ноч на суботу заявіла пра новыя ўдары па Іране з мэтай «далейшага аслаблення ваенных магчымасцяў». У CENTCOM адзначылі, што гэта ўжо сёмая паслядоўная серыя такіх удараў.
Іранскія дзяржаўныя СМІ, на якія спасылаецца Reuters, паведамілі пра выбухі, што прагучалі пасля амерыканскіх удараў у гарадах Ахваз, Язд і Бандар-Абас, а таксама на астравах у Армузскім праліве.
Таксама Іран заявіў, што ў адказ нанёс удары па амерыканскіх базах у Кувейце, Бахрэйне і Саудаўскай Аравіі. На гэты момант гэтыя атакі не пацверджаныя.
Акрамя таго, іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) заявіў, што два танкеры, якія рухаліся па маршруце ў паўднёвай частцы Армузскага праліва, што, паводле КВІР, кантралюецца ЗША, падарваліся на мінах. Назвы танкераў у заяве КВІР не называліся У CENTCOM назвалі гэтае сцвярджэнне «ілжывым».
Незадоўга да пачатку сёмай хвалі ўдараў Тэгеран заявіў, што адновіць «поўнамаштабныя аперацыі», калі ЗША працягнуць наносіць удары па іранскіх аб'ектах у найбліжэйшыя дні.