Украінскія дроны ўдарылі і па складзе Wildberries у Падмаскоўі
24 чалавекі атрымалі раненні.
У выніку атакі дронаў у Падмаскоўі пацярпелі 26 чалавек. Пра гэта паведаміў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў.
Два чалавекі пацярпелі ў Нагінску, яшчэ 24 атрымалі раненні ў выніку падзення дронаў на тэрыторыі склада Wildberries у Электрасталі.
Частка пацярпелых — у цяжкім стане.