РПЦ зацвердзіла малітву ў абарону Крыма
У ёй гаворыцца пра перамогу над «бачным і нябачным супастатам»
Сінод Рускай праваслаўнай царквы зацвердзіў тэкст малітвы, у якой Госпада і святых просяць аб абароне Крыма, перамозе над праціўнікам і дапамозе расійскай арміі, піша «Новая газета Еўропа».
Гаворка ідзе пра малітву Сабору Крымскіх святых. У ёй Госпада просяць дараваць перамогу над «бачным і нябачным супастатам», а Багародзіцу — умацаваць у Крыме «праваслаўнае жыхарства» і падаць «з Нябёсаў перамогу».
Святога Фёдара Ушакова ў малітве называюць «правадыром мірнага насельніцтва, заступнікам расійскага флоту і Севастопаля» і заклікаюць на дапамогу.
Для Расіі просяць «ад нашэсця іншапляменных і міжусобнай брані агароджу», арміі — «у абароне Айчыны нашай паспяховасць», а ўсім праваслаўным хрысціянам — «у духоўнай барацьбе дапамогу».