БЕЛ Ł РУС

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

18.07.2026 / 12:15

Nashaniva.com

«Пакуль ехалі з Барысам Гарэцкім з Вільні да Беластока, напісаў шэсць куплетаў, парэпетавалі з дзецьмі», — расказаў Павел са сцэны на фестывалі Tutaka, што праходзіць на Падляшшы.

«Пакуль ехалі з Барысам Гарэцкім з Вільні да Беластока, напісаў шэсць куплетаў, парэпетавалі з дзецьмі», — напісаў Павел Севярынец у сябе ў сацсетках.

Вітаю, сябры! Пятніца вечар,
Пад Беластокам народнае веча:
Жыве Беларусь! Пуцін капут!
Мы беларусы і мы — тут!

Многіх не бачыў з 20‑га года,
Нарэшце на волі, разам з народам.
І хай у турме ламалі нам косці,
Мы — беларусы і мы ёсць!

Забанілі тры беларускія крамы,
Ідуць па пунктах карнай праграмы,
Адчынім дзесяць і будзем купляць:
Мы беларусы і нас не ўзяць!

Арыштавалі ксяндза з Пружанаў,
Палохаюць у Берасці прыхаджанаў…
Чым мы адкажам ім, спадарове?
Дружна прыйдзем маліцца на мове!

Забанілі сто беларускіх кнігаў,
Чым мы адкажам крамлёўскім барыгам?
Напішам яшчэ тысячы дзве —
Закалябаюцца баніць ў Маскве!

Нос вышэй і хопіць енкаў!
За Беларусь — без Лукашэнкаў!
Мы не баімся рыкаў варожых —
Мы беларусы і мы пераможам!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула