БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам аўтамабіль збіў лася і ўрэзаўся ў іншы аўтамабіль

18.07.2026 / 12:49

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора каля 23:05 на трасе М-1 паблізу вёскі Абчак.

Лось раптоўна выбег на дарогу, 35‑гадовы мінчук за рулём Land Rover зрушыўся ўправа, пасля ён сутыкнуўся са спадарожным Ford.

Пасля сутыкнення Land Rover з'ехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва і перакуліўся.

Кіроўца Land Rover атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула