БЕЛ Ł РУС

Гэты салат выклікаў у ЗША маштабную ўспышку моцнай дыярэі

18.07.2026 / 15:13

Nashaniva.com

Салат айсберг, які падавалі ў буйной сетцы хуткага харчавання Taco Bell, аказаўся небяспечным для здароўя. Паводле амерыканскіх органаў аховы здароўя, у пяці штатах ён стаў прычынай успышкі паразітарнага захворвання — цыкласпарыязу.

Фота: Paul Sancya / AP

Паразіт называецца Cyclospora cayetanensis і выклікае моцную дыярэю, піша Bild.

Лічыцца даказаным, што ў штатах Індыяна, Кентукі, Мічыган, Агаё і Заходняя Вірджынія прычынай масавай дыярэі стаў менавіта салат Taco Bell.

Сетку хуткага харчавання забяспечвае прадукцыяй кампанія Taylor Fresh Foods з Салінаса, штат Каліфорнія. Пастаўшчык прызнаў, што тэсты Упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў «паказваюць на канкрэтнае незалежнае сельскагаспадарчае прадпрыемства», звязанае з кампаніяй.

Хоць у заяве адзначалася, што кампанія «глыбока занепакоеная» лёсам тых, хто захварэў, гэта не першая буйная ўспышка дыярэі, якую звязваюць з Taylor Fresh Foods.

Акрамя салатаў і манга, у 2024 годзе заражанай аказалася цыбуля ў McDonald’s: тады праз распаўсюджванне кішачнай палачкі ў 14 штатах адзін чалавек памёр.

Тым часам Taco Bell паабяцала часова не выкарыстоўваць зеляніну ад гэтага пастаўшчыка з Мексікі.

Сітуацыя набыла сур’ёзны маштаб: толькі ў штаце Мічыган, які стаў эпіцэнтрам успышкі, зарэгістравана больш за пяць тысяч выпадкаў захворвання. Больш за сто чалавек давялося шпіталізаваць.

Cyclospora cayetanensis, як правіла, не перадаецца ад чалавека да чалавека, а распаўсюджваецца праз прадукты харчавання або ваду і паражае тонкі кішэчнік.

Успышкі цыкласпарыязу ў ЗША часцей за ўсё адбываюцца летам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула