БЕЛ Ł РУС

Беларуснафта: Дэфіцыту паліва на АЗС няма

18.07.2026 / 15:33

Nashaniva.com

Пра гэта заявілі на прадпрыемстве, каментуючы інфармацыю пра нібыта ўвядзенне ліміту на продаж паліва ў памежных рэгіёнах, піша БелТА.

Гаворка ішла пра АЗС у Віцебскай вобласці за два кіламетры ад мяжы з Пскоўскай вобласцю, дзе нібыта не прадаюць больш за 20 літраў паліва.

На прадпрыемстве афіцыйна заявілі, што падобныя паведамленні, якія распаўсюджваюцца ў інтэрнэце, не маюць падстаў: «Дэфіцыту паліва на нашых АЗС няма».

Пры гэтым на памежных АЗС Віцебскай вобласці ёсць адно новаўвядзенне. «Яно звязана з неабходнасцю спачатку аплаціць паліва, а потым заправіцца. У астатнім — усё як звычайна», — падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Сяргей Каморнікаў.

Чытайце таксама:

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Каментары да артыкула