БЕЛ Ł РУС

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў

19.07.2026 / 08:35

Nashaniva.com

Расія выпусціла каля 40 ракет за 40 хвілін.

У ноч на 19 ліпеня расійскія войскі здзейснілі самую масіраваную атаку балістычнымі ракетамі на сталіцу Украіны за ўвесь час паўнамаштабнага ўварвання. Паводле звестак маніторынгавых рэсурсаў, усяго за 40 хвілін па Кіеве было выпушчана каля 40 балістычных ракет, сярод якіх «Іскандэр-М», «Цыркон» і С-400.

Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны паведамляе, што ў выніку начнога ўдару адна асоба загінула, яшчэ 8 чалавек атрымалі траўмы.

Расійскія траплянні і маштабныя пажары зафіксаваныя адразу ў 5 раёнах Кіева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула