БЕЛ Ł РУС

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

19.07.2026 / 12:50

Nashaniva.com

У Беларусі зафіксавана значнае павелічэнне колькасці афіцыйна зарэгістраваных аўтамабіляў і кіроўцаў таксі за першую палову лета. Таксама ў Міністэрстве транспарту і камунікацый назвалі памер сярэдняга чэка за паездку ў краіне.

Паводле звестак Мінтранса, сярэдні чэк адной паездкі на таксі ў цэлым па Беларусі цяпер складае каля 12 рублёў.

Па стане на 18 ліпеня ў рэестры лічацца 37 290 кіроўцаў таксі. За паўтара месяца іх колькасць вырасла на 344 чалавекі (прыкладна на 1%).

Зараз афіцыйна зарэгістравана 27 720 машын таксі. Гэта на 713 адзінак (або на 2,6%) больш, чым было ў пачатку чэрвеня.

З пачатку 2026 года колькасць машын таксі на беларускіх дарогах павялічылася амаль на 6%.

Кожнае сёмае таксі — электракар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула