БЕЛ Ł РУС

Беларуская дызайнерка ехала ў падарожжа ў Грузію — але на трасе пад Варонежам яе затрымалі з наркотыкамі

19.07.2026 / 16:52

Nashaniva.com

Яна Волкава запэўніла, што купіла кетамін для сябе — і абмежавалася дробным штрафам.

Беларускую дызайнерку і дэкаратарку Яну Волкаву затрымалі 16 чэрвеня 2026 года на трасе М-4 «Дон» у Варонежскай вобласці Расіі.

Дзяўчына ехала разам са сваім хлопцам у Грузію на адпачынак. На стацыянарным пасту машыну спынілі, і падчас дагляду ў Волкавай знайшлі пакецік са светлым рэчывам. Экспертыза вызначыла, што гэта кетамін масай 0,18 грама.

Як патлумачыла беларуска на пасяджэнні Багучарскага раённага суда Варонежскай вобласці, наркотык яна купіла напярэдадні ў Маскве каля метро «Атраднае» — для асабістага ўжывання, без мэты збыту. Віну яна прызнала цалкам.

Волкава расказала, што жыве ў Расіі каля двух гадоў разам з хлопцам, абодва працуюць дэкаратарамі і аформлены як самазанятыя, плацяць падаткі. У яе вышэйшая адукацыя па спецыяльнасці «дызайнер», сярэднямесячны заробак — каля $1280 (хлопец, праўда, ацаніў яе даход больш сціпла — на $1000). Пры гэтым на момант затрымання яе рэгістрацыя ў Расіі ўжо скончылася, і ў судзе яна паабяцала аформіць міграцыйныя дакументы.

Галоўнае, чаго прасіла дзяўчына, — не дэпартаваць яе з Расіі, а абмежавацца штрафам. У выніку так і зрабілі. Яна атрымала каля $50 штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула