Акцёру з «Дома Цмока», які грае аднаго з самых жорсткіх персанажаў, людзі саступаюць дарогу ў грамадскіх месцах
29‑гадовы актор Юэн Мітчэл выконвае ролю Эйманда Таргарыена ў серыяле «Дом Цмока» з 2022 года. Гэта адзін з самых жорсткіх персанажаў серыяла, таму і ў рэальным жыцці людзі ўспрымаюць акцёра з насцярогай.
Юэн Мітчэл у ролі Эйманда Таргарыена ў «Доме цмока». Кадр з серыяла
«Бывала, што людзі проста саступалі мне дарогу», — распавядае ён People пра рэакцыю фанатаў.
Ён згадвае выпадак, які здарыўся пару гадоў таму: «Мне трэба было тэрмінова дабрацца з аднаго канца аэрапорта ў іншы». У той час якраз трансляваўся другі сезон.
«Памятаю, як я перажываў: «Божа мой, мне трэба апынуцца на іншым баку аэрапорта менш чым за пяць хвілін». І я практычна не сустрэў перашкод на сваім шляху, — кажа Юэн Мітчэл. — Таму што людзі проста спыняліся і глядзелі на мяне, пакуль я бег міма».
«Калі сумняваюся і трэба кудысьці хутка дабрацца, [я проста надзяваю парык Эйманда]», — жартуе актор.
Эйманд у трэцім сезоне, прэм'ера якога адбылася ў чэрвені 2026 года, пужае гледачоў не менш, чым у папярэдніх частках.
У першай серыі ён пацалаваў сваю маці, Алісенту (Алівія Кук), у вельмі напружаны момант.