БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Беларуссю Украіна стварае «кілзону»

19.07.2026 / 18:47

Nashaniva.com

Украінскія памежнікі будуюць магутную лінію абароны на мяжы з Беларуссю на выпадак магчымага наступу з тэрыторыі Беларусі.

На мяжы з Беларуссю. Скрыншот відэа: Дзяржаўная памежная служба Украіны

Кадры гэтага апублікавала Дзяржаўная памежная служба Украіны.

На мяжы з Беларуссю. Скрыншот відэа: Дзяржаўная памежная служба Украіны

На мяжы ўтвараецца «кілзона» (зона паражэння). Памежнікі робяць супрацьтанкавыя равы, загароды з калючага дроту, рады бетонных «зубоў дракона».

На мяжы з Беларуссю. Скрыншот відэа: Дзяржаўная памежная служба Украіны

У прымежжы таксама працягваюцца абарончыя мерапрыемствы на дняпроўскіх астравах.

Разам з тым, вайсковыя аналітыкі пакуль не бачаць прыкмет таго, што рыхтуецца ўварванне з боку Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула