Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы
Прэзідэнт ЗША прыляцеў на стадыён на верталёце.
Дональд Трамп і першая лэдзі ЗША Меланія Трамп. Фота: AP Photo/Julio Cortez
Дональд Трамп разам з жонкай прыбыў на фінал чэмпіянату свету на стадыён у Нью-Джэрсі.
Ён прыляцеў на верталёце Marine One. Матч ён разам з іншымі высокімі гасцямі глядзіць у зашклёнай VIP-ложы. Побач з Трампам — прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна. У ложы таксама кароль Іспаніі Філіп VI, прэм'ер-міністр Канады Марк Карні і прэзідэнтка Мексікі Клаўдыя Шэйнбаўм.
Дональд Трамп сядзіць побач з прэзідэнтам ФІФА Джані Інфанціна на фінальным матчы чэмпіянату свету па футболе паміж Іспаніяй і Аргенцінай, 19 ліпеня 2026 года. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin
Калі Трампа ненадоўга паказалі на відэаэкранах стадыёна пасля выканання нацыянальнага гімна ЗША, з трыбун пачуўся рэдкі незадаволены гул.
Трамп сёння павінен уручыць кубак пераможцу матчу паміж Іспаніяй і Аргенцінай.
Трамп мае блізкія адносіны з Інфанціна. Ён тэлефанаваў прэзідэнту ФІФА, каб той перагледзеў дыскваліфікацыю з-за чырвонай карткі зоркі зборнай ЗША Фаларына Балагана. І ФІФА пайшла на саступкі.
Фота: AP Photo/Julio Cortez