БЕЛ Ł РУС

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з трэцяга паверха ў Асіповічах

20.07.2026 / 08:01

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў суботу, 18 ліпеня.

Вечарам дзяўчынка гуляла на балконе кватэры пад наглядам бацькі. У нейкі момант мужчына ненадоўга адцягнуў увагу, а дзіця забралася на дзіцячую ванначку і выпала з акна.

Пасля падзення дзяўчынка самастойна дайшла да пад'езда.

Там яе заўважыла суседка, якая дапамагла дзіцяці дабрацца да кватэры і выклікала хуткую дапамогу.

Дзяўчынку тэрмінова шпіталізавалі. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан ацэньваюць як стабільны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула