БЕЛ Ł РУС

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

20.07.2026 / 08:39

Nashaniva.com

А першая прэмія ў прадстаўніцы Казахстана.

Фота: Мінск-навіны

Галоўную ўзнагароду XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» заваявала прадстаўніца Італіі Розі Альфана, якая выступае пад творчым псеўданімам Soraya, пішуць Мінск-навіны.

Па выніках двух конкурсных дзён спявачка набрала 135 балаў і стала ўладальніцай Гран-пры.

У другі конкурсны дзень удзельнікі выконвалі кампазіцыі на адной са славянскіх моў у суправаджэнні Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова.

Італьянская спявачка выканала кампазіцыю «Не цалуй», за якую атрымала максімальную колькасць балаў і галоўны прыз творчага спаборніцтва.

Першую прэмію конкурсу прысудзілі прадстаўніцы Казахстана Акерке Амалят, якая набрала 134 балы.

Другую прэмію падзялілі беларуска Алена Кузняцова і прадстаўнік Малдовы Аляксей Осічаў. Акрамя таго, Аляксей Осічаў атрымаў спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна за найлепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканаўчае майстэрства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула